Чакаюць фотаздымкі не толькі ад беларусаў, але перш за ўсё ад радыёслухачоў з-за мяжы. Каб паўдзельнічаць, трэба зрабіць сэлфі, але з беларускім каларытам. Галоўная ўмова - наяўнасць на фотаздымку надпісу "Прывітанне, Беларусь!" на любой мове. Англійская, французская, нямецкая, іспанская, польская, кітайская - радыё "Беларусь" вяшчае на васьмі мовах. Беларускую радыёхвалю могуць прымаць жыхары ўсёй Заходняй Еўропы, а ў Інтэрнэце праграмы даступны ва ўсім свеце. І на інтэрнэт-карыстальнікаў разлічаны новы конкурс міжнароднага радыё.
Навум Гальпяровіч, галоўны дырэктар міжнароднага радыё "Беларусь": "Праз Інтэрнэт можна слухаць нас у рэжыме рэальнага часу на васьмі мовах, таму я спадзяюся, што гэты конкурс сэлф прыцягне яшчэ большую ўвагу нашых слухачоў да нашых інтэрнэт-старонках і да нашых праграм, перадач пра нашу любімую Беларусь".
Фотаздымак абавязкова павінен адлюстроўваць каларыт краіны, дзе і зроблена сэлфі. Паўдзельнічаць проста. Дастаткова даслаць свой фотаздымак (можна з франтальнай камеры) на электронную скрыню радыё "Беларусь". Пераможцаў ўзнагародзяць дыпломамі і падарункамі, а іх фотаработы размесцяць у галерэі на афіцыйным сайце. Да таго ж эксклюзіўныя інтэрв'ю з лепшымі селфімэйкерамі прагучаць у радыёэфіры. Свае сэлфі можна дасылаць з 1 снежня. А ў сакавіку мастацкі савет радыё "Беларусь" і прадстаўнікі розных творчых саюзаў падвядуць вынікі.