Ён адкрыўся ў мясцовай бібліятэцы. Гэта адзін з першых беларуска-пакістанскіх праектаў, рэалізаваны дзякуючы дамоўленасцям паміж дзвюма краінамі. Цэнтр створаны з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйнай сферах. Дарэчы, у хуткім часе пакістанскі інфармацыйна-культурны цэнтр плануецца адкрыць і у Мінску.