Урадавая дэлегацыя Беларусі наведвае ў гэтыя дні Пакістан. Узначальвае яе прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. У Ісламабадзе пройдуць сустрэчы з кіраўніцтвам Пакістана і пакістанска-беларускі эканамічны форум. Падчас яго прэзентуюць эканамічны, экспартны патэнцыял беларускіх рэгіёнаў, магчымыя праекты сумесных прадпрыемстваў. Прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін правядуць перамовы аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.