Каманда супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з сённяшняга дня па 19 лістапада. Як удакладняе БЕЛТА, работай будзе кіраваць Пітэр Долман. З ліпеня ён узначальвае місію МВФ у Беларусі. Летам дэлегацыя Міжнароднага валютнага фонду наведвала Мінск па просьбе беларускіх уладаў і тады мэтай работы было абмеркаванне мер эканамічнай палітыкі і планаў па правядзенні рэформ.