Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі ніжняй палаты парламента па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна. У прыярытэце - аказанне дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ў выглядзе пакрыцця працэнтных ставак па крэдытах банкаў і падтрымку экспарту, захаванне сацыяльнага вектара бюджэтных расходаў і выкананне абавязацельстваў па пагашэнні знешняга доўгу. Паводле слоў парламентарыя, структура расходаў у цэлым істотна не змяняецца. Але ўдзельная вага расходаў на сацыяльную сферу павялічыцца.