Краіны таксама намецілі некалькі сумесных будаўнічых праектаў. Пра гэта пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці заявіў губернатар правінцыі Бейрут Зіяд Чабіба. Арабская дэлегацыя толькі адкрывае для сябе Беларусь. Гасцям прадставілі ўвесь патэнцыял Гомельскага рэгіёну. Тыя, у сваю чаргу, выказалі жаданне не толькі адпачываць у Беларусі, але і запрасілі нашых суайчыннікаў да сябе.