“Белавія” ў сярэдзіне снежня плануе адкрыць рэгулярны штодзённы рэйс у Харкаў. Нацыянальны авіяперавозчык пашырае геаграфію палётаў ва ўкраінскім накірунку. Зараз з Мінска можна даляцець да Кіева і Адэсы. У флоце авіякампаніі 27 самалётаў, выконвае рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 28 краін Еўропы, СНД і Азіі.