У ім прымаюць удзел дзевяць тэатраў з Беларусі і Расіі. Аматараў Мельпамены чакаюць разнажанравыя творчыя праекты, у тым ліку, тэатральныя эксперыменты. Праграму адкрыла драматычная балада Аляксея Дударава "Не пакідай мяне", якую прадставіла трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа з Віцебска.