Згодна з праектам, будзе працягнута фінансаванне ўсіх зацверджаных раней праграм і рэгулярных мерапрыемстваў. Зарэзерваваны таксама сродкі для рэалізацыі новых саюзных праектаў у сферах асваення космасу, электронікі, транспарту, дзіцячай хірургіі. Акрамя таго, у наступным годзе плануецца павялічыць фінансаванне праграмы сумеснай дзейнасці па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы.