Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Цырымонія прайшла ў Лошыцкім парку ў Мінску. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ўдзел у мерапрыемстве прынялі рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Дарэчы, такое ж дрэва было пасаджана ў маі гэтага года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.