У наступныя пяць гадоў працаваць па-старому будзе немагчыма, развіццё краіны стане адрознівацца навізной. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны. Менавіта таму патрабаванні да новага ўраду, па словах кіраўніка дзяржавы, асаблівыя. Гэта звязана, перш за ўсё, з тым, што ў грамадстве назапашаны чаканні, якія трэба задаволіць.
Нагадем, цяперашні ўрад на мінулым тыдні склаў свае паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам.