Беларусы ў Расіі атрымаюць доступ да баз дадзеных віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі.

       Пагадненне аб гэтым падпісана ў Маскве. Карыстацца літаратурай і працаваць з першакрыніцамі нашы суайчыннікі цяпер змогуць у зале беларускай дыяспары - ён адкрыўся ў Дзелавым і культурным цэнтры пасольства. Цэнтр прававой інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка прадаставілі кругласутачны доступ да сваіх электронных фондаў. Акрамя таго, дыяспара, а яна налічвае больш за паўмільёна чалавек, атрымала падборку лепшых беларускіх кніг: ад перавыданых рэдкіх помнікаў літаратуры да энцыклапедый і даведнікаў. Ужо ў бліжэйшы час на пляцоўцы залы беларускай дыяспары ў Маскве адкрыюцца курсы па вывучэнні беларускай мовы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动