Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Па яго словах, каля 40 дзяржаў ужо заявілі аб сваім жаданні мець больш цесныя адносіны з ЕАЭС. Гэта дае магчымасць Беларусі дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны, павялічыць экспарт і забяспечыць рост эканомікі і дабрабыту грамадзян. Акрамя таго, міністр адзначыў, што ЕАЭС не паўплывае негатыўна на дзейнасць СНД.Гэтыя два аб'яднанні абсалютна не супярэчаць адно аднаму, а, наадварот, узаемна дапаўняюць.