Кітайскія кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з перапрацоўчымі прадпрыемствамі Брэста.

       Пра гэта на сустрэчы з кіраўніцтвам горада над Бугам заявіў мэр горада Сяогань Тэн Ган. Дэлегацыя кітайскага горада-пабраціма прыбыла ў Брэст, каб умацаваць супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Брэсцкае прадпрыемства "Савушкін прадукт" працуе ужо з кітайскімі партнёрамі, але мае намер у бліжэйшы час нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Паднябесную. Кіраўніцтва Брэсцкага мясакамбіната таксама падало заяўку на атэстацыю сваёй прадукцыі ў Кітаі. Па выніках сустрэчы Тэн Ган заявіў, што мае намер аказаць усялякую дапамогу ў прасоўванні брэсцкіх тавараў на кітайскі рынак.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动