Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты. Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў у гэтым плане зроблена нямала. З 2011 года ў два разы паменшаны пералік рэгуляваных дзяржавай таварных пазіцый, пералік сацыяльна значных тавараў скараціўся амаль у пяць разоў. Як падкрэсліў намеснік міністра, неэфектыўны кантроль за цэнамі павінен паступова спыніцца. Акрамя таго, працягнецца сістэмная праца па ўмацаванні даверу да беларускага рубля шляхам забеспячэння ўстойлівага росту золатавалютных рэзерваўі.