Рацыянальныя прапановы ўдзельнікаў Беларускага інвестыцыйнага форуму будуць прааналізаваны і выкарыстаны для паляпшэння інвестыцыйнага клімату краіны. Пра гэта гаворыцца ў звароце да гасцей VII Беларускага інвестфоруму першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Работа па паляпшэнні інвестклімату ў Беларусі вядзецца пастаянна і дае свае вынікі, што адзначаецца ў рэйтынгах Сусветнага банка і іншых міжнародных арганізацый. Звяртаючыся да інвестараў, першы віцэ-прэм'ер запэўніў, што сёння Беларусь можа прапанаваць ім адны з лепшых умоў вядзення бізнесу.