Кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі выходзіць на фінішную прамую. Працягваецца датэрміновае галасаванне. За першыя два дні аддаць свае галасы на ўчасткі прыйшлі амаль 11% выбаршчыкаў. Гэтыя звесткі апублікаваны на сайце Цэнтрвыбаркама. Больш за ўсё выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавала ў Гомельскай вобласці.
У назіранні за выбарамі прымаюць удзел беларускія і міжнародныя наглядальнікі.