Парламенцкая дэлегацыя Бразіліі на чале з намеснікам старшыні Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса гэтай краіны Фернанду Лусіу Жыакобу наведвае Беларусь. Мэта візіту - пашырэнне кантактаў у галіне міжпарламенцкіх сувязей і палітычнага дыялогу, развіццё гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Бразільскія парламентарыі азнаёмяцца з машынабудаўнічай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінамі беларускай эканомікі.