Аб гэтым заявіў намеснік начальніка дэпартамента камерцыі гэтай правінцыі Чжан Шыэнь ў Мінску на перамовах з беларускімі партнёрамі. Ён таксама расказаў аб перавагах правінцыі Ганьсу, дзе пражываюць амаль 27 млн чалавек. Гэты рэгіён з'яўляецца важным транспартным вузлом Кітая, да таго ж тут багатыя запасы нафты і газу. Кітайскі прадстаўнік запрасіў беларускіх партнёраў да больш цесных кантактаў з правінцыяй.