Полацк спадзяецца здзівіць гасцей грыбным чэмпіянатам. “Ціхае паляванне” будзе ладзіцца ў межах Дзён еўрапейскага супрацоўніцтва. Яны пройдуць па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія - Літва – Беларусь” Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства з 19 па 25 верасня. У суботу ў лясах Полаччыны збяруцца каля 300 каманд грыбнікоў. Пераможцаў вызначаць у камандных спаборніцтвах, асабістым заліку, а таксама ў намінацыі “Самы вялікі грыб”.