Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ рыхтуе выставу да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Агінскага. На плошчы ў тысячу квадратных метраў размешчана каля 250 работ 60 аўтараў. Усе работы аб'ядноўвае прыналежнасць да беларускай школы выяўленчага мастацтва. У кожнай з іх зашыфраваны ўнікальны код беларускай нацыі. У мастацкай галерэі ўпэўнены, што экспазіцыя зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў, паколькі ўключае ў сябе розныя віды выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіку, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а таксама дызайн.