Выкарыстанне СМІ падчас правядзення выбараў абмеркавалі Міністэрства інфармацыі Беларусі і місія БДІПЧ АБСЕ. Сустрэча адбылася па ініцыятыве назіральнікаў за выбарамі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. На ёй абмеркаваны асобныя аспекты дзейнасці наглядальнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.