Арэнбургская вобласць прапануе адкрыць на яе тэрыторыі гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі

         Губернатар Арэнбургскай вобласці Юрый Берг прапануе адкрыць на яе тэрыторыі гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Калініным. Як адзначыў Юрый Берг, неабходны значны манеўр па пашырэнні наменклатуры і аб'ёмаў таварнага абмену паміж Беларуссю і Арэнбургскай вобласцю. У пашырэнні гандлёвых кантактаў з беларускімі партнёрамі зацікаўлены такія буйныя прадпрыемствы Арэнбургскай вобласці, як машынабудаўнічы канцэрн "АРМЕТА-ПУМЗ", завод сінтэтычнага спірту, Орскі завод металаканструкцый, завод буравога абсталявання і многія іншыя, расказаў ён. Юрый Берг нагадаў, што на II Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе 18 верасня ў Сочы, плануецца канкрэтызаваць намеры ў пагадненне аб супрацоўніцтве ў розных сферах дзейнасці, якія Арэнбургская вобласць падпіша з Гомельскай вобласцю.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动