У Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку пачнуць пастаўляць беларускую тэхніку ў рамках праграмы развіцця сельскай мясцовасці. У Кейптаўне адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў ПАР Андрэя Молчана з намеснікам міністра сельскагаспадарчага развіцця і зямельнай рэформы гэіай краіны Кандыз Машэга-Дламіні. Беларускі бок прэзентаваў патэнцыял сельскагаспадарчага машынабудавання. У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі вядучых фермерскіх асацыяцый ПАР, кіраўніцтва кампаніі Variquip, якая прадстаўляе інтарэсы Мінскага трактарнага завода ў рэгіёне.