Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Пекіне з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне


        Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. У Пекіне прайшоў грандыёзны ваенны парад. На ім прысутнічалі каля трох дзесяткаў лідараў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Сярод гасцей быў і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнта Беларусі асабіста вітаў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Па цэнтры Пекіна прайшлі 500 адзінак тэхнікі, а таксама каля 12 тысяч ваенных з 10 краін, у тым ліку, рота ганаровай варты Узброеных Сіл Беларусі.
      Напярэдадні рабочага візіту ў КНР Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв’ю кітайскай газеце "Жэньмінь Жыбаа". Калі паўтарамільярдны кітайскі народ будзе помніць і шанаваць вынікі і праўду аб Другой сусветнай вайне - нікому не ўдасца яе сказіць, аддаць забыццю, - заявіў беларускі лідар. Па яго словах, у свеце існуюць сілы, зацікаўленыя ў пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны. Каб, паставіўшы пад сумненне гістарычную праўду, аспрэчыць цяперашнія правы і інтарэсы краін, што вынеслі асноўны цяжар вайны ў Еўропе і Азіі, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, гэтага нельга дапускаць.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动