ЦВК Беларусі распрацоўвае законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс. Напрыклад, прапануецца даць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім арганізацыям колькасцю больш за тысячу членаў. У законапраект таксама могуць увайсці нормы, якія прадстаўляюць больш фінансавай свабоды удзельнікам выбарчай кампаніі.