Дабрачынны аўкцыён, на якім будуць выстаўлены карціны знакамітага расійскага падарожніка Фёдара Конюхава, адбудзецца ў Мінску. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва праваслаўнага храма ў беларускай сталіцы. Падарожнік раскажа пра гісторыю кожнай карціны. Фёдар Конюхаў здзейсніў больш за 40 унікальных падарожжаў і узыходжанняў, адзіны ў свеце заваяваў 5 палюсоў - Паўночны геаграфічны, Паўднёвы геаграфічны, полюс адноснай недаступнасці ў Паўночным Ледавітым акіяне, Эверэст (полюс вышыні) і мыс Горн (полюс яхтсменаў). Таксама Фёдар Конюхаў - таленавіты мастак, аўтар трох тысяч карцін.