Міжурадавае пагадненне Беларусі і Ізраіля аб адмене віз уступіць у сілу 26 лістапада. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Ізраіля ў Беларусі Іосіфам Шагалам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Міністр падзякаваў ізраільскаму дыпламату за значны асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей, прасоўванне рашэння аб узаемнай адмене візавага рэжыму. Іосіф Шагал перадаў ноту аб выкананні ізраільскім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення, падпісанага ў Мінску 19 верасня 2014 года.