Гібкая грашова-крэдытная палітыка дае магчымасць эканоміцы Беларусі адаптавацца да знешніх шокаў. Пра гэта напярэдадні заявіў прадстаўнік Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц. Адносна курсавой палітыкі спецыяліст адзначыў паслядоўны пераход да так званага кіруемага плавання. Паводле яго слоў, гэтыя падыходы правільныя і даюць магчымасць вырашаць задачы ў двух напрамках: падтрыманні канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту і абмежаванні інфляцыі.