Больш за 400 нацыянальных наглядальнікаў працуюць ужо ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі і тэрытарыяльных камісіях. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Акрамя таго, акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі ад СНД. У Цэнтрвыбакаме таксама чакаюць анкет ад іншых міжнародных місій. Як паведамлялася, удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пажадала таксама Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Акрамя таго, да 1 верасня ў Беларусі чакаецца прысутнасць амаль 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў ад гэтай арганізацыі будзе каля 400 чалавек.