15 тон прэпаратаў, што стымулююць ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, сёлета адправяцца ў Літву. На чарзе аграрыі Расіі, з якімі ў беларускіх вучоных дамоўленасць на пастаўку 20 тон карысных рэчываў. Спецыяльна падабраныя мікраарганізмы павышаюць урадлівасць глебы, што адбіваецца на добрым выніку ўборачнай.