Дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі хакея наведае Мінск з чарговым інспекцыйным візітам, азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі беларускай сталіцы да прыёму чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Двухдзённы візіт прадугледжвае наведванне буйных гатэлей Мінска, а таксама спартыўных аб'ектаў, на якіх пройдуць матчы першынства планеты - "Мінск-Арэны" і будучай "Чыжоўка-Арэны". Запланаваны таксама сустрэча ў Мінгарвыканкаме, дзе пройдзе абмеркаванне ходу падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.