У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства стануць добра вядомая беларускай публіцы грузінская спявачка і кампазітар джазавага напрамку Nino Katamadze, а таксама ўкраінская электра-фолк група ONUKA. Акрамя музычнай часткі арганізатары абяцаюць гасцям шмат разнастайных забаў. Для дзяцей тут будзе арганізавана творчая пляцоўка, для дарослых плануюцца баі на мячах, шоу мыльных пузыроў і іншыя забавы.