Прадстаўнікі АБСЕ адзначылі асаблівую ролю Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі.


        Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмі Мадзіна Джарбусынава адзначыла асаблівую ролю Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, падчас міжнароднага семінара для прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Семінар, які праходзіць у Мінску, з'яўляецца адным з ініцыіраваных беларускім бокам тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі. У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі кампетэнтных органаў Беларусі і яшчэ 15 дзяржаў - членаў Групы сяброў, аўтарытэтных міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动