Сумесная калегія Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі прайшла ў Брэсце. За апошнія шэсць месяцаў у параўнанні з мінулым годам доля экспарту нашай краіны ў імпарце Расіі вырасла з 5 да 7 працэнтаў. На калегіі абмяркоўваліся пытанні інвестыцыйнага клімату, узаемнага гандлёвага абароту, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу дзвюх краін.