Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч назваў асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2013 год грандыёзнымі і няпростымі ў выкананні. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў. Па словах прэм’ера, прыярытэтам пры ўсёй важнасці астатніх задач застаецца экспарт. Таксама Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што грашова-крэдытная палітыка ў Беларусі ў 2013 годзе будзе даволі жорсткай, курс валюты свабодным. Па словах кіраўніка урада, падмуркам доўгатэрміновага развіцця служыць макраэканамічная збалансаванасць.