Прэзідэнт Венесуэлы падзякаваў Беларусі за падтрымку прамысловага развіцця. Гаворка ідзе пра беларуска-венесуэльскі цагляны завод у штаце Міранда, які займаецца вытворчасцю блокаў для будаўніцтва дамоў. Вытворчая магутнасць прадпрыемства дазваляе вырабляць штогод 25 млн. керамічных блокаў па беларускай тэхналогіі, адаптаванай да венесуэльскіх умоў.