Запланаваны перамовы лідараў дзвюх краін, у межах якіх будуць абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. А напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве па выніках якога быў скаладзены план сумесных праектаў Беларусі і Малдовы да канца гэтага і на наступныя гады. Разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы гандлёва-эканамічнае, міжрэгіянальнае, ў галінах аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, падтрымкі нацыянальных меншасцей дзвюх краін. Ёсць праекты па стварэнні сумесных прадпрыемстваў, як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Малдове.