У Мінску пройдзе першы ў Беларусі Фестываль авіацыйнага спорту. Мерапрыемства пад сімвалічнай назвай «70 гадоў мірнага неба» будзе сумяшчаць у сабе відовішчны адпачынак і міжнародныя спаборніцтвы з удзелам амаль 200 спартсменаў з 8 краін свету. У фестываля таксама ёсць магчымасць патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. Пры спрыяльных умовах у неба над Мінскам падымецца да 70 паветраных шароў з усяго свету.