Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ знаходзіцца ў Беларусі па 17 ліпеня. Эксперты сустрэнуцца з кіраўніцтвам ЦВК, прадстаўнікамі дзяржорганаў і СМІ. Яны ацэняць падрыхтоўку да выбараў прэзідэнта Беларусі і ўмовы, створаныя для назіральнікаў. Пасля гэтага прадстаўнікі ацэначнай місіі падрыхтуюць справаздачу, якую апублікуюць праз тры тыдні пасля вяртання місіі.