Беларусь плануе атрымаць выручку ад экспарту сельгаспрадукцыі не ніжэй за ўзровень минулага года

Беларусь па выніках 2015 плануе атрымаць выручку ад экспарту сельгаспрадукцыі не ніжэй за ўзровень минулага года. Пра гэта на экспартным форуме "Беларусь малочная" паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў. Асноўным гандлёвым партнёрам рэспублікі традыцыйна з'яўляецца Расія, пры гэтым з году ў год геаграфія экспарту пашыраецца. У мінулым годзе Беларусь пастаўляла прадукты харчавання больш чым у 60 краін свету, у тым ліку ва ўсе краіны СНД, Кітай, Манголію, Ізраіль, ЗША, Нямеччыну, Нідэрланды, Грузію, Сербію.

Па словах дырэктара "Інстытута мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі Аляксандра Меляшчэні, сёння айчынная прадукцыя не толькі адпавядае міжнародным стандартам, але і па асобных пазіцыях пераўзыходзіць замежныя аналагі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动