Палешукі адраджаюць старажытны перадвясельны абрад "Прымеркі кашулі". Ён захаваўся толькі ў адным раёне краіны - Жыткавіцкім. Перад вяселлем маладая павінна была абавязкова пашыць для будучых сватоў падарункі - адзенне і бялізну. Калі ўсё падыдзе па памеры, тады і шлюб будзе моцным. І галоўны атрыбут усяго абраду - кашуля для маладой. Яе шылі сяброўкі дзяўчыны. Увесь абрад доўжыўся два месяцы, складаўся з пяці частак і лічыўся 100-працэнтнай гарантыяй таго, што саюз двух людзей будзе вечным.