Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Катарам па любых напрамках. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-Атыя.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў дзвюх краін намечана супрацоўніцтва па розных напрамках. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў катарскаму боку за інвесціраванне. Ён звярнуў увагу на рэалізацыю Інвестыцыйным фондам Узброеных сіл Катара праекта па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу.
У сваю чаргу дзяржаўны міністр выказаў меркаванне, што такі буйны інвестыцыйны праект, рэалізаваны ў Мінску, паслужыць добрым прыкладам для астатніх катарскіх інвестараў. Рэалізацыя праекта па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу пачата ў 2012 годзе. Аб'ём інвестыцый - каля $ 160 млн. У склад комплексу ўваходзяць пяцізоркавая гасцініца, спартыўны цэнтр, крамы і кафэ, два басейны, спа-цэнтр, тэнісны клуб, шматузроўневы паркінг.