Выбарчая кампанія 2015 года адкрыта для міжнародных назіральнікаў, - заявіла старшыня ЦВК Беларусі на сустрэчы з прадстаўнікамі АБСЕ.
Як адзначыла Лідзія Ярмошына, на папярэдніх выбарах Прэзідэнта працавала 6 тысяч міжнародных назіральнікаў, гэта значыць, прадстаўнікі знаходзіліся на кожным 6-ым выбарчым участку краіны. Кіраўнік ЦВК спадзяецца, што цікавасць да кампаніі 2015 года будзе яшчэ больш высокай. Нагадаем, 30 чэрвеня парламент зацвердзіў канчатковую дату выбараў Прэзідэнта Беларусі. Яны пройдуць 11 кастрычніка.