У Парыжы прайшоў вечар у гонар уладальніка Мірскага замка. Яго арганізавала пасольства Беларусі ў Францыі сумесна з расійскімі дыпламатамі пры падтрымцы Замкавага комплексу "Мір".
Музей спецыяльна для памятнага вечара прывёз у Парыж унікальную калекцыю фатаграфій, звязаных з Пятром Вітгенштэйнам. Многія здымкі захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі і Аўстрыі і былі прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. Мерапрыемства прайшло ў суправаджэнні музыкантаў "Гродзенскай капэлы", якія выканалі творы Глінкі, Агінскага, Радзівіла і Штрауса.