Беларуская культура - частка сусветнай, у тым ліку, дзякуючы работам Марка Шагала. Такое меркаванне выказаў міністр культуры Павел Латушка на адкрыцці выставы "Марк Шагал: жыццё і любоў" з калекцыі Музея Ізраіля. Міністр адзначыў, што Беларусь унесла значны ўклад у сусветную школу выяўленчага мастацтва, пра што сведчыць творчасць такіх майстроў, як Казімір Малевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Іван Хруцкі. У гэтым шэрагу знакамітых мастакоў знаходзіцца і Марк Шагал - аўтар, творчасць якога належыць не толькі беларускаму народу і беларускай зямлі.