Беларусь да 2020 года плануе скараціць энергаёмістасць эканомікі на 30-35%

Беларусь да 2020 года плануе скараціць энергаёмістасць эканомікі на 30-35% у параўнанні з цяперашнім узроўнем і павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі да 15%. Пра гэта заявіла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна на пятым раўндзе дыялога на ўзроўні міністраў краін "Усходняга партнёрства".
У Беларусі прынята новая кліматычная праграма да 2020 года. Наша краіна адказна ставіцца да прыняцця і выканання сваіх абавязацельстваў па прадухіленні змянення клімату. Ія Малкіна канстатавала, што Беларусь працягвае аказваць істотныя экасістэмныя паслугі, маючы адзін з самых высокіх паказчыкаў лясістасці ў Еўропе і вялікія плошчы неасушаных балот. Акрамя таго, краіна працягвае захоўваць значныя плошчы водна-балотных угоддзяў, тым самым падтрымліваючы ландшафтную і біялагічную разнастайнасць еўрапейскага кантынента.
 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动