Адносіны Беларусі і Туркменістана чакае вялікае будучае, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Паслом Туркменістана Назаркулы Шакулыевым.
Уладзімір Андрэйчанка нагадаў аб такім важным праекце, як будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў. У сваю чаргу пасол Назаркулы Шакулыеў дадаў, што выпуск першай прадукцыі камбіната чакаецца ўжо ў верасні. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў мінулым годзе склаў $195 млн. Што датычыцца гуманітарнай сферы, то асабліва інтэнсіўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Цяпер у Беларусі вучыцца больш за 9 тыс. грамадзян Туркменістана.