Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных дзяржаў.
Беларусь лічыць адным з важных вектараў знешняй палітыкі развіццё ўзаемавыгадных сувязей з дзяржавамі Еўрапейскага саюза, кіраўнік дзяржавы заявіў падчас цырымоніі. "Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Бельгіяй, наданні двухбаковым сувязям сістэмнасці і паслядоўнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі таксама бачыць магчымасці для нарошчвання ўзаемадзеяння ў розных сферах з Даніяй, перш за ўсё на эканамічным напрамку. Ён таксама адзначыў, што Беларусь і Ірландыя маюць вялікі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей.
Прымаючы граматы ад дыпламатаў лацінаамерыканскіх краін кіраўнік дзяржавы адзначыў, што надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва Беларусі з Лацінскай Амерыкай. Паводле яго слоў, гэты напрамак набыў асаблівае значэнне ў беларускай знешняй палітыцы. Лацінская Амерыка дынамічна развіваецца, паслядоўна ўмацоўвае свае пазіцыі як адзін з цэнтраў росту сусветнай эканомікі", - падкрэсліў Прэзідэнт. У прыватнасці, звяртаючыся да пасла Бразіліі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што гэта краіна, з магутнай прамысловасцю і развітой сельскай гаспадаркай, можа стаць для Беларусі галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам на Паўднёва-Амерыканскім кантыненце.