Спікер: Маральны доўг сусветнай супольнасці - не дапусціць паўтарэння ваенных трагедый

Маральны доўг сусветнай супольнасці - не дапусціць паўтарэння ваенных трагедый. Такое меркаванне ў Гродне на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага тэме памяці аб сусветных войнах, выказаў спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў, што сёння грамадскасць турбуюць спробы фальсіфікацыі гісторыі. Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў рэалізацыі свайго знешнепалітычнага курсу Беларусь паслядоўна займае міралюбную пазіцыю. Нашы ініцыятывы заўсёды былі накіраваны на рашэнне міжнародных праблем выключна шляхам дыялогу, узаемапавагі і супрацоўніцтва. Празрыстасць палітычнага курсу, адсутнасць тэрытарыяльных спрэчак з суседзямі, адмова ад ядзернай зброі робяць Беларусь фактарам рэгіянальнай стабільнасці. Беларусь выступае донарам бяспекі ў інтарэсах іншых дзяржаў, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动